30 сакавіка 2026 года ў 10.00 адбудзецца гадавы агульны сход акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, 30, выставачная зала ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».
Форма правядзення гадавога агульнага сходу акцыянераў – вочная.
Галасаванне паводле парадку дня на гадавым агульным сходзе акцыянераў будзе ажыццяўляецца толькі бюлетэнямі для галасавання.
Парадак дня гадавога агульнага схода акцыянераў:
1) Вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» за 2025 год. Асноўныя напрамкі дзейнасці таварыства на 2026 год.
2) Справаздача Назіральнага савета ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» аб рабоце ў 2025 годзе.
3) Справаздача Рэвізійнай камісіі ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» аб рабоце ў 2025 годзе. Заключэнне Рэвізійнай камісіі па выніках праверкі дзейнасці ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» за 2025 год.
4) Аўдытарскае заключэнне, падрыхтаванае па выніках правядзення аўдыту гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці. Зацвярджэнне гадавой справаздачы, гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» за 2025 год.
5) Размеркаванне прыбытку і страт па выніках працы ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» за 2025 год. Аб выплаце дывідэндаў за 2025 год. Аб напрамках выкарыстання прыбытку ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» на 2026 год.
6) Абранне членаў Назіральнага савета ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».
7) Абранне членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».
8) Зацвярджэнне памеру ўзнагароджання і кампенсацыі членам Назіральнага савета і Рэвізійнай камісіі ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».
9) Прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.
10) Зацвярджэнне новай рэдакцыі Статута ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».
Спіс асобаў, якія маюць права на ўдзел у гадавым агульным сходзе акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» 30 сакавіка 2026 года, складзены на падставе рэестра акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па стане на 19 сакавіка 2026 года.
З матэрыяламі па пытаннях парадку дня гадавога агульнага сходу акцыянераў асобы, якія маюць права на ўдзел у сходзе, могуць азнаёміцца, пачынаючы з 23 сакавіка 2026г. штодня (акрамя суботы і нядзелі) у юрыдычным аддзеле ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 19, каб. 305, з 11.00 да 15.00 (тэл. для даведак +375 17 239 58 00), а таксама ў дзень правядзення сходу – па месцы яго правядзення па адрасе: г. Мінск, вул. Кісялёва, 30.
Рэгістрацыя акцыянераў для ўдзелу ў гадавым агульным сходзе акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» будзе ажыццяўляцца 30 сакавіка 2026 года з 09–00 да 09–50 у выставачнай зале ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, 30.
Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы:
акцыянеру Таварыства – пашпарт;
прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць.
Гадавы агульны сход акцыянераў склікаецца наглядальным саветам (пратакол ад 09.03.2026г.) у адпаведнасці са статутам ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».